Владелец Алина Число скачиваний: 368
Ленсу Яков Юрьевич
г. Минск, Республика Беларусь
Яшчэ са старажытных часоў на землях сучаснай Беларусі дюдзі пачалі ствараць рэчавыя аб’екты, якія мелі элементы пэўных эстэтычных якасцяў. Так, ужо ў познім палеаліце тут распаўсюджваюцца вырабы з косці з нарэзкамі і насечкамі – раннімі праяўленнямі мастацкай творчасці чалавека. Напрыклад, на Юравічскай стаянцы (Камінкавіцкі раён Гомельскай вобласці) знойдзен абломак біўня маманта, упрыгожаны зігзагамі, шасцівугольнікамі і гарызантальнымі рыскамі. Больш дасканалым прыкладам палеалітычнага арнаменту з’яўляюцца выявы на авальных касцяных пласцінах, знойдзеных на тэрыторыі, якая непасрэдна прымыкае да сучаснай Беларусі, у Бранскай вобласці, каля паселішча Елісеевічы. Арнамент на гэтых вырабах нагадвае рысунак пчаліных сотаў і дапаўняецца гарызантальнымі лініямі і зігзгамі.