pdf НАЗВЫ АСОБ ПАДНЯВОЛЬНАГА СТАНУ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТАРЫЧНАЙ ПРОЗЕ

Число скачиваний: 72

Барысенка Наталля Аляксееўна Мазыр,

Рэспубліка Беларусь

Мастацкі твор гістарычнай тэматыкі – той найкаштоўнейшы матэрыял, што дапамагае сучаснаму чытачу дакрануцца да гісторыі народа. Для рэалізацыі праўдзівага апісання падзей мінулага аўтары старанна вывучаюць пэўны гістарычны перыяд, прадставіўшы затым ўсе магчымыя яго артэфакты: какрэтныя гістарычныя звесткі, назвы дзеючых асоб, прадметы, каб максімальна наблізіць чытача да апісваемых падзей. Творы сучасных беларускіх пісьменнікаў-гісторыкаў дастаткова поўна насычаны ўстарэлай лексікай розных тэматычных разрадаў. Для яскравага ўяўлення сацыяльнага складу насельніцтва пэўнага гістарычнага перыяду актыўна функцыянуюць у мастацкіх творах назвы асоб паднявольнага стану. У артыкуле прааналізуем некаторыя з іх...