pdf М. ТАНК І ФІЛАСОФСКА-ЭСТЭТЫЧНАЯ СПАДЧЫНА АНТЫЧНАСЦІ Популярные

Число скачиваний: 340

Сузько Алена Уладзіміраўна

г. Мазыр, Рэспубліка Беларусь

М. Танк – мастак выключнай энцыклапедычнай дасведчанасці, эстэтычнай кантактнасці. Ужо з самага пачатку дыяпазон яго творчых арыенціраў пашыраўся і ўзбагачаўся за кошт звароту да сусветнага мастацкага вопыту. Слыннымі настаўнікамі, аднадумцамі, а часам і апанентамі, для творцы станавіліся і славутыя асобы Антычнасці: Гамер, Платон, Арыстоцель, Дыяген, Авідзій, Гарацый і іншыя. Дзеля ўласнага творчага сталення, выпрацоўкі арыгінальнай эстэтычнай праграмы, жыццёвага і мастацкага крэда, на думку М. Танка, варта было прыслухацца да мудрай даўніны, бо “ўсвядомленыя пераклічкі з сучаснікамі і папярэднікамі – своеасаблівая форма праяўлення арыгінальнасці паэтычнага мыслення, а значыць, і спасціжэння наватарства”...